22.07.2014 / 11:58

Прызначаны новы начальнік маскоўскага метро

Сёння мэр Масквы Сяргей Сабянін на пасяджэнні ўрада Масквы паведаміў аб звальненні Івана Бяседзіна з пасады начальніка маскоўскага метро.

Падставай для гэтага паслужыла найбуйнейшая за ўсю гісторыю сталічнай падземкі тэхнагенная катастрофа. На гэтую пасаду быў прызначаны Дзмітрый Пегаў, які ўзначальваў дырэкцыю хуткасных зносін Расійскай чыгункі.

Па словах Сабяніна, перад Пегавым стаіць задача вярнуць давер масквічоў да метро, зрабіць працу метро адкрытай ў інфармацыйным плане, даказаць, што Маскоўскі метрапалітэн па-ранейшаму з'яўляецца самым бяспечным ў свеце.

Іван Бяседзін быў прызначаны начальнікам маскоўскага метро ў лютым 2011 года, ён змяніў на гэтай пасадзе Дзмітрыя Гаева.

Супраць Гаева ў 2012 годзе была заведзеная справа аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі па падазрэнні ў незаконным атрыманні звыш за 100 мільёнаў рублёў за патэнт на сістэму аплаты праезду ў метро. Пасля смерці Гаева справа была спыненая за адсутнасцю складу злачынства.

У маскоўскім метро 15 ліпеня на перагоне паміж станцыямі «Парк Перамогі» і «Славянскі бульвар» сышлі з рэек тры вагоны цягніка. У выніку загінулі 22 чалавекі, яшчэ больш за 150 пацярпелі.

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру