На 30 чэрвеня 2014 года адносіны агульнай пазыкі КНР да ВУП складалі 251% супраць 147% на 31 снежня 2008 года. Гэта дадаткова ўскладняе задачу кітайскіх уладаў па стабілізацыі эканамічнага росту, піша Financial Times.

Нягледзячы на магчымыя адрозненні ў падыходах да разлікаў, агульная тэндэнцыя відавочная. Гэткія хуткія тэмпы росту запазычанасці выклікаюць у экспертаў больш насцярогі, як яе абсалютныя памеры.

«Бягучы ўзровень пазыковай нагрузкі Кітая ўжо занадта высокі паводле стандартаў краін, якія развіваюцца, і ўсе тыя нешматлікія краіны, дзе пазыковая нагрузка вышэйшая, з'яўляюцца дзяржавамі з высокім узроўнем даходу. Іншымі словамі, Кітай улез у пазыку да таго, як разбагацеў», — адзначаюць эксперты.

Для параўнання: на канец мінулага года адносіны агульнай пазыкі ЗША да ВУП складалі 260%, для Вялікабрытаніі гэты паказчык быў роўны 277%. Рэкордная пазыковая нагрузка ў Японіі — 415% ВУП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?