Сілавікі вызвалілі Севераданецк, над горадам лунае ўкраінскі сцяг.

Пра гэта паведамляе журналіст Інтэра Раман Бачкала на сваёй старонцы ў Facebook.

«Севераданецк вызвалены, над мэрыяй зноў лунае ўкраінскі сцяг», — паведаміў ён.

У сваю чаргу спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў паведаміў, што размаўляў з кіраўніком МУС Арсенам Авакавым.

«Нацыянальная гвардыя разам з узброенымі сіламі ўвайшла ў Севераданецк. Зараз адбываецца поўная зачыстка ад тэрарыстаў», — сказаў ён.

У вызваленні горада ўдзельнічалі падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі і МУС.

«Праваахоўнікі ўзялі пад свой кантроль будынак гарадскога савета, гараддзела міліцыі і мясцовага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, а таксама будынак Упраўлення СБУ», — сказана ў паведамленні прэс-службы МУС.

«На адным з аб'ектаў сілавікі знайшлі целы двух расстраляных грамадзян. Акрамя таго, былі вызваленыя чацвёра закладнікаў, жыхарысуседніх раёнаў, якія правялі ў палоне каля месяца. Самому старэйшаму з іх — 57 гадоў, самаму малодшаму — 21 год. Вызваленыя паведамілі, што тэрарысты падвяргалі іх катаванням», — адзначылі ў МУС.

З вызваленымі грамадзянамі праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, высвятляюцца ўсе абставіны іх траплення ў палон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?