Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» і партал tut.by паведамляюць пра тое, што супрацоўнікі міліцыі, сваякі і добраахвотнікі ПВА шукаюць у Мінску 18-гадовую Юлію Саламаціну, зніклую ў сталіцы.
За пару дзён да знікнення дзяўчына пазнаёмілася з хлопцам праз інтэрнэт (як мяркуецца, у сацыяльных сетках) і вырашыла пазнаёміцца з ім асабіста, для чаго і прыехала ў Мінск. Пасля гэтага сувязь з ёй рэзка абарвалася.
Дзяўчына пражывае ў пасёлку Акцябрскі Смалявіцкага раёна (Мінская вобласць). Устаноўлена, што ўвечары 18 ліпеня яна была заўважаная ў Мінску на вуліцы Пятра Глебкі ў Фрунзенскім раёне. Да гэтага часу пра месцазнаходжанне дзяўчыны нічога не вядома.
Была абутая ў басаножкі карычневыя на платформе, мела пры сабе рыжую сумку і сонцаахоўныя акуляры. Прыкметы: рост каля 170 см, нармальнага целаскладу, вочы шэра-зялёныя, валасы каштанавыя. Асаблівыя прыкметы: тату на левым плячы бліжэй да грудзей у выглядзе рознакаляровай кветкі, на правым плячы — птушка.