Так бровар выглядаў да пачатку ўсіх работ.

Так бровар выглядаў да пачатку ўсіх работ.

«Наша Ніва» летась пісала пра рэстаўрацыю бровара ў в. Стайкі на Вілейшчыне. Тады яшчэ вяліся толькі кансервацыя і супраць аварыйныя работы. «НН» наведала помнік, каб паглядзець на ўжо зробленае.

  А так выглядае сёння.

А так выглядае сёння.

 

Згодна з пашпартам аб’екта, тут праводзіцца рэканструкцыя з рэстаўрацыяй будынка бровара пад канцэртна-выставачную залу. Працы павінны быць скончаны ўжо ў жніўні. Праўда, да адкрыцця комплекса яшчэ далёка.

 

Будынак колішняга бровара займеў новы дах, падлогу, прыбудову. Наперадзе — унутранае аздабленне. Тут павінны паўстаць канферэнц-зала, рэстаран. Паблізу плануецца пабудаваць невялікі гатэль. Ідэя ў тым, каб у Стайках можна было прымаць дэлегацыі, праводзіць перамовы, канцэрты, выставы. Каб людзям было дзе спыніцца на некалькі дзён, пад’есці. І ўсё гэта на прыродзе — падалей ад гарадскога тлуму.

 

 Так гэта будзе выглядаць пасля рэстаўрацыі.

 Так гэта будзе выглядаць пасля рэстаўрацыі.

Адрэстаўраваны бровар займее і каналізацыю. Раней яна таксама была. На фота — засыпаны калодзеж, праз які выходзілі адкіды.

 

 

Двор Стайкі належаў панам Багдановічам. Сядзіба з’явілася ў першай палове XVIII ст. У канцы стагоддзя паўстаў новы дом. У ім, як сцвярджае гісторыя, спыняўся ў 1812 годзе Напалеон. У пачатку мінулага стагоддзя Двор Стайкі ўяўляў сабой сядзібу, парк, водную сістэму, уязную браму, бровар, стайню, іншыя гаспадарчыя пабудовы. Да сёння захаваліся часткова бровар і стайня, парк, сажалка.

  Стайня рэстаўрацыі не падлягае: яе толькі накрылі, каб яна канчаткова не развалілася.

Стайня рэстаўрацыі не падлягае: яе толькі накрылі, каб яна канчаткова не развалілася.

  Сажалку таксама трэба чысціць і даводзіць да ладу. А некалі на яе беразе была прыгожая альтанка.

Сажалку таксама трэба чысціць і даводзіць да ладу. А некалі на яе беразе была прыгожая альтанка.

  Абяцаюць аднавіць і брукаванку.

Абяцаюць аднавіць і брукаванку.

 Мяркуецца, што комплекс запрацуе напоўніцу толькі ў наступным годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?