Расія гатовая да пашырэння Мытнага саюза і стварэння новых зон свабоднага гандлю, у тым ліку ў Еўропе. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў на нарадзе з расійскімі гандлёвымі прадстаўнікамі.

«Разам з нашымі партнёрамі з Беларусі і Казахстана мы гатовыя да пашырэння Мытнага саюза, гатовыя і да стварэння зон свабоднага гандлю (ЗСГ),

у тым ліку ў фармаце «свабодны гандаль плюс» — як з асобнымі дзяржавамі, так і з рэгіянальнымі аб'яднаннямі. У тым ліку і ў Еўропе», — сказаў ён.

Мядзведзеў адзначыў, што з 2015 года — г.зн. стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза — будуць забяспечаныя свабода руху тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы на прасторы ўсёй «тройкі» (РФ, Беларусь і Казахстан). З пункту гледжання бізнесу гэта — эканамічная прастора, дзе за кошт адзіных правілаў і стандартаў можна істотна знізіць свае выдаткі.

«Вядома, трэба зрабіць яшчэ шмат,

і Еўразійскі эканамічны саюз павінен цалкам раскрыць закладзены ў ім інтэграцыйны патэнцыял», — сказаў прэм'ер Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?