Паляўнічы: Раз, два, тры, чатыры, пяць - выйшаў зайчык пагуляць. Тут такі я выбягаю, проста ў зайчыка страляю! Піф-паф - ой-ё-ёй, памірае зайчык мой! У ботах і чырвоным каўпаку…

Сусветная супольнасць: Так ты афігеў, ты забіў Санту!

Паляўнічы (выдаляючы папярэдняе паведамленне): Які жах! Гэты ляснік зусім афігеў і забіў Санту!

Грэчаскі хор мудакоў: Пракляты ляснік!

Блогер: Гэта сапраўды ляснік. У паляўнічага нават стрэльбы няма.

Эксперт па паляўнічым: У паляўнічага ёсць стрэльба, але няспраўная. Усе спраўныя стрэльбы ў лесніка.

Эксперт па стрэльбах: Стрэльба не можа страляць далей ўласнага ствала, забіць са стрэльбы немагчыма.

Іспанскі лыжнік: Я іспанскі лыжнік! Я дакладна ведаю, што Санту забіў ляснік сякерай!

Відавочца: Санту атруцілі! Ён бег ўжо мёртвым!

Эксперт па цацках: Гэта быў самы дзіўны Санта. У яго ў мяшку 600 цацак. Навошта б нармальны дарослы мужык нёс праз лес мяшок цацак?

Эксперт па марозе: Я дакладна ведаю, што ў сапраўднага Санты няма каўпака, побач Снягурка, а клічуць яго Дзед Мароз.

Калумніст: Каму выгадна? Толькі лесніку выгадна, каб у забойстве Санты абвінавачвалі не лесніка!

Эксперт па лясах: Не важна, хто страляў. Трагедыі б не здарылася, калі б ляснік сачыў за сваім лесам.

Блогерка: Заблытаная гісторыя, суцэльныя нестыкоўкі! Стрэл чулі зусім у іншым лесе. Санта упаў не там, куды бег. На календары была пятніца, але некаторыя сведкі бачылі на календары аўторак! Ляснік усё заблытаў!

Шызафрэнік: МАКСІМАЛЬНЫ РЭПОСТ!!! Са словаў «санта» і «паляўнічы» атрымліваецца слова «сантэхнік»! Санту забіў сантэхнік!

Сусветная супольнасць: Тым часам паляўнічы не пускае нас на месца здарэння.

Паляўнічы: Пракляты ляснік!

Грэчаскі хор мудакоў: Пракляты ляснік!

Амерыканскі лётчык: Мы бачылі ў бінокль, як паляўнічы страляў у Санту са сваёй стрэльбы.

Блогер: Ну, можна падумаць, амерыканскі лётчык скажа нешта іншае!

Блогерка: Да моманта стрэлу ў лес было падкінута два мёртвых Санты. Страляў ляснік у паляўнічага, адначасова Санта страляў у Санту. Дзве кулі сутыкнуліся ў паветры, упалі на трэцюю кулю. Далей пакуль не прыдумала, працягвайце ў каментах.

Эксперт па планаванні: Ляснік хацеў забіць час, а памылкова забіў Санту! Гэта ж відавочна.

Блогер: Ды і навошта паляўнічаму забіваць Санту?!

Каментатар: А лесніку навошта?

Блогер: Каб абвінаваціць паляўнічага! 100%

Сусветная супольнасць: Нас па-ранейшаму паляўнічы не пускае да месца гібелі Санты, і ён чамусьці з'еў сваю стрэльбу.

Блогерка: Калі Санта быў адзін, чаму сляды дзвюх ног?

Грэчаскі хор мудакоў: Бардак у лесе, пракляты ляснік!

Чытач: Нічога не разумею, але нешта з гэтым лесніком мутна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?