Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі па існуючай традыцыі правядзе ў Мінску парад у гонар Дня пажарнай службы, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Дзень пажарнай службы адзначаецца 25 ліпеня, а парад адбудзецца ў бліжэйшы да свята выхадны — 26 ліпеня. «Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць у Цэнтральным парку імя Горкага. Яны пачнуцца з ускладання кветак да помніка на плошчы Перамогі. У 11.00 ад будынка цырка да плошчы Перамогі пройдзе парад падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях», — таксама растлумачылі ў міністэрстве. Пасля парада ўсіх гасцей свята запросяць у парк, дзе пройдуць паказальныя выступленні ўзвода ганаровай варты Камандна-інжынернага інстытута МНС.

На Свіслачы будзе арганізаваны парад плаўсродкаў МНС, у парку імя Горкага адбудзецца святочны канцэрт, будзе дэманстравацца спецтэхніка падраздзяленняў МНС. Для дзяцей прадугледжаны спартыўныя і забаўляльныя конкурсы і да т.п.

Розныя святочныя мерапрыемствы запланаваны і ў абласных цэнтрах, а таксама вялікіх гарадах Мінскай вобласці. Напрыклад, 25 ліпеня ў Брэсце адкрыюць скульптурную кампазіцыю (на вуліцы Гогаля), якая прысвечана ратавальнікам-пажарным. У той жа дзень у Барысаве ў гарадскім палацы культуры чарговае папаўненне МНС прыме прысягу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?