«Нядаўна беларускія карыстальнікі адчувалі праблемы з доступам да расейскіх рэсурсаў.

Наколькі форс-мажорнай апынулася для вас сітуацыя? І чаму яна адбылася?» — з такім пытаннем да генеральнага дырэктара «Белтэлекама» Сяргея Сівадзедава звярнуўся карэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь».

«Гэтае пытанне было вырашана ў чыста тэхнічнай плоскасці, — адказаў Сяргей Сівадзедаў. —

Інтэрнэт для нашай краіны мы купляем у дзясятка пастаўшчыкоў, якія падзяляюцца на дзве групы: расійскія аператары і заходнія.

Расійскія аператары падпадаюць пад дзеянне расійскага заканадаўства і павінны кіравацца спісам Роскамнагляда аб сайтах, якія блакуюцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Але выйшла так, што блакаваліся яны і на нашай тэрыторыі.

Мы зрабілі адпаведны запыт да расійскіх аператараў, яны правялі працу, выдзелілі ў асобную групу інтэрнэт, які закупляе «Белтэлекам», і адкрылі доступ для нашай краіны да заблакаваных сайтаў».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?