Група кампаній «Тапас» пабудуе шматфункцыянальны адміністрацыйна-жылы комплекс у раёне праспекта Пераможцаў у Мінску, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Фізкультурна-спартыўны комплекс і група мала- і сярэднепавярховую жылых дамоў з аб'ектамі абслугоўвання і гандлю ў раёне праспекта Пераможцаў, вуліц Браслаўскай, Ціміразева меркавана будзе мець назву «Алімпік Парк».

Праектам прапануецца будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ўздоўж Браслаўскай ад Пераможцаў да мяжы, якая знаходзіцца ў пастаянным карыстанні ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы», з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі - часткі ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны (прагулачны парк) і пешаходнай зоны ўздоўж Пераможцаў паміж праезнай часткай і сажалкай «Лябяжай». Плануецца ўзвядзенне: фізкультурна-аздараўленчага комплексу; рэстарана з добраўпарадкаванай прылеглай тэрыторыяй; жылога квартала з аб'ектамі абслугоўвання насельніцтва; адміністрацыйна-гандлёва-забаўляльнага цэнтра.

«Мэтай рэалізацыі гэтага праекта акрамя будаўніцтва жылой нерухомасці з'яўляецца: акультурванне тэрыторыі каля біялагічнага заказніка «Лябяжы»; удасканаленне і развіццё сацыяльнай інфраструктуры раёна; будаўніцтва сучаснага шматфункцыянальнага фізкультурна-спартыўнага комплексу, які мае вялікую сацыяльную значнасць для раёна», - адзначылі ў кампаніі.

Згодна з загадам прэзідэнта № 365 ад 21 ліпеня, апублікаваным 23 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, забудоўшчыку прадастаўлены падаткавыя і мытныя льготы. Праект плануецца рэалізаваць у 2014-2019 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?