23.07.2014 / 20:41

Расійскі салдат «Укантакце»: «Усю ноч дзяўблі па Украіне» ФОТА дапоўнена 27

Салдат расійскага войска Вадзім Грыгор'еў на сваёй старонцы ў сацсетцы «Укантакце» апублікаваў доказы атакі тэрыторыі Украіны з боку Расіі.

Так, Грыгор'еў у сераду, 23 ліпеня, а 14:19 апублікаваў пост «Усю ноч дзяўблі па Украіне».

Да паста ён прымацаваў дзве фатаграфіі.

Раней, 19 ліпеня ён публікаваў фатаграфіі разам з калегамі, напісаўшы, што яны ўжо два тыдні «ў палях нямытыя» знаходзяцца на мяжы з Украінай.

Фота Грыгор'ева «Укантакце» прывязаныя да карты, і, мяркуючы па інфармацыі, былі зробленыя ў Матвеева-Курганскі раёне Расіі, паведамляе сайт podrobnosti.ua.

Украіна неаднаразова фіксавала абстрэл сваёй тэрыторыі з боку Расеі.

Масква не прызнае свайго ўдзелу ў ваенных дзеяннях на ўсходзе Украіны на баку сепаратыстаў, роўна як і пастаўкі зброі ў рэгіён, падкрэсліваючы, што супраціў украінскім сілавікам аказваюць мясцовыя «апалчэнцы».

У той самы дзень, каля 20.26 акаўнт Грыгор'ева «Укантакце» быў выдалены.

Але неўзабаве інтэрнаўты адшукалі «Укантакце» акаўнт яго аднапалчаніна. Старонка Ванька Жарабцова (так ён сам сябе заве — не Іван, а Ванёк) з Арэнбургу таксама ўтрымівае фоты з гарматамі і нават маршрут, якім падраздзяленне прыбыло з Уладзікаўказа да ўкраінскай мяжы. Ёсць і супольныя здымкі з Грыгор'евым.

Подпіс пад фота: «Наш маршрут».

Супольнае фота з Грыгор'евым.

СМ

0
Вадзім з Менску / Адказаць
23.07.2014 / 21:00
А вы упэўнены што ён не "урот"? Можа вырашыў стаць знакамітым, ці ўвогуле фэйк. Так шмат хлусні....
0
Satan / Адказаць
23.07.2014 / 21:06
Сатан сегодня написал письмо нашему президенту (Бараку Бараковичу) с просьбой не тратить впустую деньги налогоплательщиков и отправить временно сотрудников ЦРУ и АНБ в отпуск. На 10% же от сэкономленных денег, купить лопаты и отправить русским.
0
Satan / Адказаць
23.07.2014 / 21:15
>урот yes, wrote
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру