Пецярбургскі дэпутат Дзярждумы РФ Віталь Мілонаў абурыўся выступам папулярнага спевака Івана Дорна на «Новай хвалі», які выйшаў на сцэну ў майцы з трызубцам і праспяваў песню на ўкраінскай мове.

Парламентарый прапанаваў выключыць з ратацыі расійскіх тэлеканалаў усе кліпы Дорна і забараніць яму выступы ў Расіі. Пра гэта Мілонаў заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Говорит Москва».

«Натуральна, такія людзі, як Іван Дорн, пасля такой выхадкі могуць спяваць у Львове, Івана-Франкоўску, могуць спяваць дзе заўгодна, але толькі не ў Расіі. Пакуль Дорн спрабуе хадзіць у трусіках або станіку з трызубцам, хай ходзіць дзе заўгодна, але толькі не ў Расіі. У Расіі спевакі, якія ўсхваляюць забойцаў, спяваць не будуць, выступаць не будуць, ні капейкі зарабляць тут не будуць. Ніякай ратацыі, ніякай прапаганды гэтых дорнаў», — сказаў Мілонаў.

Раней у падтрымку Івана Дорна на сваёй старонцы ў Facebook выказаўся Алег Цягнібок. Віталь Мілонаў пажадаў, каб гэтая падтрымка ў дачыненні да артыста не слабела.

«Мяркуючы па ўсім, таленту там не вельмі шмат, таму ўступае ў сілу эпатаж. Я яму шчыра жадаю, каб падтрымка з боку ўкраінскіх нацыяналістаў не слабела і, каб ён цалкам пагрузіўся ў бездань абсалютнай еўрапейскай інтэграцыі: яму неабходна надзець спадніцу, адрасціць невялікую бараду і абвясціць, што ён з'яўляецца гомасэксуалістам, і тады ён будзе цалкам еўраінтэграваным укропам», — сказаў Мілонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0