Уладзімір Падгол, аўтар «цытатнікаў Лукашэнкі», стварыў незвычайны музей.

Ён цалкам прысвечаны паданню «Месца спыненага часу» з рамана «Куля для прэзідэнта».

Усе экспанаты - жорны, камяні, калаўроты, кошыкі - не проста напамін пра побыт продкаў, а ілюстрацыя падання.

Корч у офісным крэсле - гэта чорт на троне, тлумачыць Падгол. Драўляная лаўка незвычайнай формы — «сабачка, якая здзервянела».

Усё гэта стаіць на спадручных «п'едэсталах» — барабанах з пралак, дзверцах лядоўняў, бочках. Іншы падумае — куча ламачча. А для аўтара рамана гэта крыніца натхнення і нават стыль жыцця.

«У цябе не мусіць быць бар'ераў для абсурду, распусціся»,

казаў неяк Падголу літаратар Лявон Баршчэўскі. «Як толькі ты пачнеш так пісаць, тады будзеш рабіць мастацкі твор»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?