Раскосмас страціў кантроль над навукова-даследчым спадарожнікам «Фатон-М», які 19 ліпеня быў запушчаны з касмадрома Байканур.

Касмічны апарат выйшаў са строю ў першыя дні палёту, паведамляюць «Известия».

«Тэлеметрыя з «Фатона»прыходзіць, але каманды ён не ўспрымае. Казаць пра страту рана, яшчэ ёсць шанцы на аднаўленне сувязі, але ў любым выпадку выкананне праграмы запланаваных навуковых эксперыментаў ужо пад пагрозай», — паведаміла крыніца ў Раскосмасе.

Кіраўнік дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Роскосмоса Ала Разуваева не стала каментаваць дадзеную сітуацыю, адзначыўшы, што неўзабаве па «Фатоне-М» можа быць выпушчана асобнае паведамленне.

«Фатон-М» прызначаны для правядзення ва ўмовах мікрагравітацыі эксперыментаў, якія забяспечваюць атрыманне новых ведаў па фізіцы бязважкасці.

На апараце ў космас былі адпраўленыя пяць геконаў: чатыры самкі і адзін самец, а таксама шматлікія мухі-дразафілы, мікраарганізмы, грыбы, яйкі шаўкапрада і насенне вышэйшых раслін. Планавалася, што спадарожнік адпрацуе на арбіце не менш за два месяцы, пасля чаго біякапсула з жывымі арганізмамі павінна была вярнуцца назад на Зямлю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?