Прапанаваныя Еўрасаюзу сектаральныя санкцыі ў дачыненні да расійскай эканомікі не будуць прынятыя да наступнага тыдня.

Аб адпаведным рашэнні Еўрапейскай камісіі (ЕК) паведаміў прэс-сакратар ЕК Джонатан Тод, паведамляе Reuters.

Паслы Еўрасаюза абмяркоўвалі прапановы па абмежаванні доступу Расіі да фінансавання ў сферы абароны і энергетычнай прамысловасці ЕС у чацвер. Па словах Джонатана Тода, дыскусія працягнецца на наступным тыдні. Па яе выніках ЕК прадставіць заканадаўчыя прапановы.

«Гэтыя заканадаўчыя прапановы потым павінны прыняць дзяржавы-члены ЕС у адпаведнасці з належнымі працэдурамі, верагодна на наступным тыдні», — адзначыў прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?