У Мінску ў сувязі з асфальтаваннем плошчы Бангалор 27 ліпеня на гэтым участку абмяжуюць рух усіх відаў транспарту, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Адмяняецца работа тралейбусных маршрутаў № № 28, 29, 33, 46, 68. Тралейбус № 12 на ўчастку ад вул. Куйбышава да ДС «Карастаянавай» будзе рухацца па вул. В. Харужай, бульвары Шаўчэнкі, вул. Кахоўскай, вул. Карастаянавай у абодвух напрамках. Рух тралейбусаў маршруту № 34 з боку ДС «Ангарская-4» арганізуецца па вул. Сурганава, К. Чорнага да вул. Талбухіна, № 37 на ўчастку ад вул. Няміга да вул. К. Чорнага — па вул. Багдановіча, Купалы, Куйбышава, Сурганава ў абодвух напрамках.

Тралейбус № 53 з боку ДС «Малінаўка-4» будзе рухацца па вул. Багдановіча, Купалы, Куйбышава, Сурганава, К. Чорнага, Талбухіна, Кнорына, Каліноўскага да ДС «Каліноўскага», № 92 з боку ДС «Чыжоўка-6» — па вул. Сурганава, К. Чорнага, Талбухіна, Кедышкі, Славінскага да ДС «Славінскага».

Для зручнасці пасажыраў ліпені 27 арганізуецца праца часовых аўтобусных маршрутаў № 946 «ДС Зялёны луг-7 - пл. Мяснікова» (па трасе руху тралейбуснага маршруту № 46) і № 933 «ДС Адоеўскага — Акадэмічная» (з рухам па вул. Адоеўскага, прасп. Пушкіна, вул. Арлоўская, вул. Сурганава ў абодвух кірунках).

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, даецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў № № 38, 91, 933, 946 на ўчастках, якія дублююцца і закрываюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?