Непрацуючы мінчанін 1990 года нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў рэйсавы аўтобус 8-га маршруту, паведамілі ва Ўпраўленні Следчага камітэта Беларусі па Мінску.

Інцыдэнт адбыўся на прыпынку грамадскага транспарту ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Хуліган паспрабаваў схавацца ў лесапаркавай зоне, але яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Свой учынак малады чалавек патлумачыў дрэнным настроем з-за сваркі з дзяўчынай.

Сваімі дзеяннямі мужчына нанёс шкоду УП «Мінсктранс», папярэдне ацэненую ў 516 000 рублёў. У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа па ч.1 арт.330 КК Беларусі (хуліганства, якое суправаджаецца пашкоджаннем маёмасці), яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 3-х гадоў.

Высветлена, што мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж і кіраванне ў нецвярозым стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?