Жанр: фантастыка, драма, баявік

Рэжысёр: Мэт Рыўз

У ролях: Гэры Олдмэн, Джэйсан Кларк, Эндзі Сёркіс, Джудзі Грыр, Кэры Расэл, Кірк Ачэведа, Кевін Рэнкін

ЗША, 130 хв.

Пасля даследавання новых лекаў ад хваробы Альцгеймера свет захлынуў малпавы грып. Ад яго памерла большая частка людзей, а малпы, на якіх праводзілася даследаванне, ператварыліся ў разумных істот і сышлі з горада ў лясы. Пакуль людзі змагаліся за выжыванне, малпы стварылі сваё паселішча.

Цяпер людзі аднаўляюць звыклы спосаб існавання: каб здабыць электрычнасць, яны хочуць запусціць старую ГЭС, што стаіць у тым самым лесе. Малкальм з некалькімі добраахвотнікамі спрабуе дамовіцца з Цэзарам, найбольш разумным важаком малпаў, мірным шляхам. Але і сярод малпаў, і сярод людзей ёсць зламыснікі.

Фільм працягвае гісторыю, расказаную ў фільме «Паўстанне планеты малпаў» (2011), якая адкрыла перазапуск кінафраншызы, заснаванай на рамане французскага фантаста П’ера Буля. Сюжэт гэтых фільмаў звяртаецца да падзей, якія маглі б адбывацца да гісторыі, апісанай у кнізе. Свет, дзе малпы становяцца не толькі такімі ж разумнымі, але і больш чалавечнымі за людзей, не перастае хваляваць творцаў.

Стужка атрымалася напружанай і шчымлівай. Характары некаторых прадстаўнікоў малпавага свету распрацаваныя ці не больш дасканала за характары людзей. Цэзар — асоба ўнікальная, міралюбная і добрая. Але малпавае грамадства расслойваецца, яму становяцца ўласцівыя паняцці дабра і зла.

Створаныя пры дапамозе камп’ютарнай графікі жывелы выглядаюць надзвычай рэалістычна. Намаляваныя не толькі ўсе малпы, але і іншыя жывёлы — коні, алені і мядзведзь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?