Анкета лідара «Правага сектара» Дзмітрыя Яраша з'явілася на сайце Інтэрпола.

На сайце паведамляецца, што Яраша шукаюць судовыя органы Расіі для прад'яўлення абвінавачвання і адбыцця пакарання. Яго абвінавачваюць у публічным падбухторванні да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі.

5 сакавіка 2014 года Следчы камітэт Расіі абвясціў лідара ўкраінскага руху «Правы сектар» Дзмітрыя Яраша ў міжнародны вышук. На думку расійскіх следчых, у сваіх выступах Яраш публічна заклікае антырасейскія сілы да экстрэмісцкіх дзеянняў і тэрору на тэрыторыі Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?