Суд Буда-Кашалёўскага раёна вынес прыгавор у дачыненні да 25-гадовага жыхара раёна, які выпадкова забіў свайго 31-гадовага брата. За нанясенне смерці па неасцярожнасці (частка 1 артыкула 144 КК) абвінавачваны пакараны годам пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні. 

Як паведаміў пракурор Буда-Кашалёўскага раёна Сяргей Мацюшкоў, злачынства было ўчынена ў красавіку 2014 года. 31-гадовы жыхар вёскі Каромка прыйшоў у госці да свайго малодшага брата. Пасля ўжывання спіртнога ўзнікла сварка. Пасля яе 31-гадовы мужчына вырашыў скончыць жыццё самагубствам, выйшаў у двор і паспрабаваў павесіцца. Але суіцыдальная спроба не засталася незаўважанай — у двор выйшаў малодшы брат. Як пазней растлумачыў абвінавачваны, ён вырашыў выратаваць брата, папярэдне «выбіўшы дур у яго з галавы», гэта значыць псіхалагічна «зняць напружанне і пераключыць яго». 

Мужчына нанёс удар кулаком у бок брату. Пасля другога ўдару яму стала дрэнна, але ён катэгарычна адмовіўся ад шпіталізацыі. 

Вечарам мужчыну ўбачылі, што ён ляжыць на вуліцы. Як высветлілі спецыялісты, смерць наступіла ад разрыву селязёнкі, страўнікава-селязёначнай звязкі і наступнага ўнутранага крывацёку. 

Раней абвінавачваны быў неаднаразова судзімы за крадзяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?