Міністэрства фінансаў Украіны плануе ўвесці ваенны падатак на даходы фізічных асоб у памеры 1,5 працэнта ад зарплаты. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра фінансаў Украіны Уладзімір Матвійчук на брыфінгу ў Кіеве.

«Мы пагадзіліся з прапановамі народных дэпутатаў аб тым, каб, магчыма, увесці такі спецыяльны, або ваенны падатак у памеры 1,5 працэнта ад зарплаты да канца года», — сказаў намеснік міністра.

Матвійчук растлумачыў, што ўвядзенне такога падатку дасць магчымасць да канца года атрымаць 2,9 млрд грывень на абаротныя мэты.

Для эканоміі сродкаў дзеля абароны дзяржавы Мінфін Украіны таксама скараціў расходы на ўтрыманне ўсіх цэнтральных органаў выканаўчай улады. Гэта павінна зэканоміць каля 460 млн грывень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?