23 ліпеня 2012 года два аблокі плазмы, якія выплюхнула Сонца, цудам праляцелі ў непасрэднай блізкасці ад Зямлі.
Такія высновы ўтрымліваюцца ў аўтарытэтным даследаванні НАСА і супрацоўнікаў шэрагу універсітэтаў ЗША, якое было апублікавана у часопісе Space Weather (снежань, 2013 года). Агляд гэтага даследавання прыводзіць сайт NASA Science.
Калі б выкід з паверхні Сонца здарыўся на тыдзень раней, наступствы яго для Зямлі былі б незваротнымі, сцвярджае Дэніэл Бэйкер з Універсітэта Каларада.
Электрамагнітнае поле, якое зыходзіць ад плазменнага воблака, магло б паралізаваць і сапсаваць ўсе электронныя камунікацыі на Зямлі і адкінуць цывілізацыю на некалькі стагоддзяў таму.
Паводле даследавання, праведзенага Нацыянальнай акадэміяй навук ЗША, агульны эканамічны ўрон толькі для ЗША перавысіў бы $2 трлн (1 трыльён = 1012). На аднаўленне шматтонных трансфарматараў, пашкоджаных такой магнітнай бурай, патрэбна было б шмат гадоў.
Сапсавацца маглі б мабільныя сеткі, ўсе электрычныя сістэмы, сетка GPS, спадарожнікі, камп’ютарныя сеткі, у тым ліку — інтэрнэт. Спатрэбіліся б гады, каб аднавіць лініі электраперадач.
Даследнікі лічаць, што прамое пападанне каранальнай масы такой сілы, як у ліпені 2012 года, можа прывесці да поўнага выхаду з ладу ўсяго, што падключаецца да разеткі.
Людзі будуць нават не ў стане змыць ваду ў прыбіральні, бо гарадскія сістэмы водазабеспячэння ў большасці сваёй прыводзяцца ў дзеянне электрапомпай.
На думку Бэйкера, сонечная бура ў ліпені 2012 года па сіле параўнальная па меншай меры з «геамагнітныя суперштормом 1859 года».
Гэтая з'ява была названая ў гонар англійскага астранома Рычарда Карынгтана, які ў верасні 1859 года на свае вочы назіраў наймагутнейшую успышку на Сонцы. У наступныя ж дні электрамагнітнае ўздзеянне на Зямлю аказалася настолькі маштабным, што палярнае ззянне можна было назіраць нават на Кубе і на Гаваях.
«Супершторм прывёў да спынення сістэмы тэлеграфнай сувязі ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, адключыўшы тым самым віктарыянскі інтэрнэт», — жартуе Бэйкер.
«Падчас даследавання я прыйшоў да высновы і больш чым калісьці перакананы, што Зямлі і яе насельнікам неверагодна пашанцавала ў 2012 годзе.
Калі б бура на Сонца адбылася ўсяго на адзін тыдзень раней, Зямля апынулася б на лініі агню. Замест яе, там апынуўся касмічны апарат STEREO-A.
Яго прыборам атрымалася сабраць і перадаць тады значную колькасць дадзеных. Прычым STEREO-A не пацярпеў ад сонечнага шторму.
STEREO-A і STEREO-B — два аднолькавыя касмічныя апараты, якія ўяўляюць сабой сонечную абсерваторыю. Яны былі запушчаныя 26 кастрычніка 2006 года на арбіты блізкія да арбіты руху Зямлі вакол Сонца. У ходзе праекта адзін з іх паступова адстае ад Зямлі (Behind), а другі, наадварот, абганяе яе (Ahead). Гэта дае магчымасць адначасова назіраць Сонца з двух розных пунктаў і атрымліваць «стэрэакарцінку».
«Карацей кажучы, без інфармацыі, якую даў STEREO, мы, даследчыкі, як і ўсё грамадства, магчыма, працягвалі б заставацца ў шчаслівым няведанні аб маштабах гэтай сонечнай буры», — адзначае Бэйкер.
Колькі яшчэ такой сілы бур чакаць у бліжэйшы час? «Гэта актуальнае пытанне, якое чакае адказу», — кажа амерыканскі навуковец.
У лютым 2014 амерыканскі фізік Піт Райлі апублікаваў артыкул, у якім на падставе зробленых ім разлікаў выказаў здагадку, што
верагоднасць узнікнення і ўздзеяння такой буры на Зямлю ў бліжэйшыя 10 гадоў складае 12%.
Калі высновы Райлі справядлівыя, «мы павінны быць гатовыя», папярэджвае Бэйкер.