Сёньня прэм’ер польскага ўраду Дональд Туск зьвярнуўся да парлямэнту краіны з праграмнай прамовай, у якой прадставіў плян працы свайго ўраду. Выступ доўжыўся тры гадзіны.

У частцы выступу, якая тычылася замежнай палітыкі, Туск заявіў, што “надышоў час пазытыўных пераменаў у дачыненьнях з Расеяй”, і што “разуменьне гэтага дасьпявае таксама ў Маскве”.

Адносна Беларусі кіраўнік польскага ўраду сказаў.

“Задача нашай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі – пераканаць усе палітычныя колы ў гэтай краіне, што варта зрабіць стаўку на дэмакратыю”.

Паводле кіраўніка польскага ўраду, Польшча “мае абгрунтаванае імкненьне быць адной са стваральніцаў палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да яго ўсходніх суседзяў”.

Туск: “Пашырэньне абшару бясьпекі, супрацоўніцтва і дэмакратыі ў нашых усходніх суседзяў будзе мець вельмі істотны пазытыўны ўплыў на нашую будучыню і лёс усёй Эўропы”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?