Карэспандэнт украінскага тэлеканала Еспресо TV, грамадзянка Польшчы Б'янка Залеўская атрымала цяжкае агнястрэльнае раненне на ўсходзе Украіны пры асвятленні ходу спецаперацыі.
Пра гэта паведамляецца на старонцы прэс-цэнтра Антытэрарыстычнай аперацыі ў фэйсбуку ў нядзелю, 29 ліпеня.
«Сёння карэспандэнт Еспресо TV, грамадзянка Польшчы Б'янка Залеўская атрымала цяжкае агнястрэльнае раненне ў раёне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі. Вайскоўцы сіл АТА, аказаўшы першую медыцынскую дапамогу, тэрмінова даставілі яе ў бліжэйшую бальніцу, што ў горадзе Старабельскім Луганскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.
Параненую даставілі верталётам у Харкаў для аказання медыцынскай дапамогі.