Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб функцыянаваньні крамаў бязмытнага гандлю, вядомыя ва ўсім сьвеце як “Duty-free”.

Гэты дакумэнт дазваляе разьмяшчаць такія крамы выключна “у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў аэрапортах, адкрытых для міжнародных зносінаў”. Да таго ж такія крамы могуць ствараць альбо спэцыяльная службы “Дыпсэрвіс” Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, альбо юрыдычныя асоба, заснавальнікам якой з’яўляецца “Дыпсэрвіс”.

На тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорту «Менск» дазволена мець тры крамы “Duty-free”.

Дапоўніць сьпіс пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу, а таксама юрыдычных асобаў – уладальнікаў крамаў бязмытнага гандлю магчыма толькі з дазволу кіраўніка дзяржавы.

Эканаміст Яраслаў Раманчук так пракамэнтаваў новы дакумэнт:

«Крамы “Duty-free” – гэта вельмі прыбытковы бізнэс. І гэта, зразумела, надзвычай салодкі кавалачак, для тых, хто мае да яго доступ.

Новае рашэньне дае і новыя магчымасьці для карупцыі і непразрыстасьці”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?