Міністр культуры Барыс Святлоў патлумачыў у эфіры «Беларусь-1», чаму насуперак традыцыі на «Славянскі базар» не была запрошаная пераможца «Еўрабачання» Канчыта Вурст.
«Ва ўсіх ёсць свае прынцыпы і свае крытэрыі. Я хачу нагадаць, што ў нас асноўны пафас, асноўны канцэптуальны стрыжань «Славянскага базара» сёлета быў звязаны з 70-годдзем вызвалення Беларусі. І натуральна, што нейкія залішне эпатажныя шоу не павінны прагучаць. Ёсць крайнасці, якіх трэба пазбягаць. Таму гэта было канцэптуальнае рашэнне, і я думаю, яно было слушным»,
— растлумачыў ён.