Адзін з лідараў тэрарыстаў на ўсходзе Украіны Ігар Безлер «Бес» з'ехаў з Горлаўкі.
Пра гэта ў эфіры Hromadske TV паведаміў журналіст тэлеканала «Дождь» Цімур Алеўскі са спасылкай на інфармацыю ад закладнікаў, якія знаходзяцца ў Горлаўцы.
«Атрымаў інфармацыю, што «Бес» знік з Горлаўкі. Нейкім чынам з'ехаў, не ведаю, у якім кірунку. Кажуць нават, што ён ужо можа нават быць у Расіі», — заявіў журналіст.
Ад «Беса» камандаванне баевікамі перайшло да «Боцмана».
Па дадзеных Алеўскага, у Горлаўцы акрамя 16 украінскіх закладнікаў, таксама знаходзіцца грамадзянін Швецыі.