Былы кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандр Базанаў стаў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Белтэлекам».

beltelecom.by

beltelecom.by

Ён уключаны ў спісы кіраўніцтва кампаніі, апублікаваныя на афіцыйным сайце beltelecom.by

У «Белтэлекаме» Базанаў адказвае за ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і знешнія сувязі.

Як паведамлялася раней, 18 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Базанава ад пасады дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта ў сувязі з выхадам у адстаўку. Базанаў займаў гэтую пасаду з 4 лістапада 2010 года. У лютым 2011 года быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, неўязных у краіны Еўрасаюза.

Новым дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Аляксей Дзербін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?