Украінскія памежнікі капаюць супрацьтанкавы роў на мяжы з непрызнанай Прыднястроўскай малдаўскай рэспублікай у Адэскай вобласці.

Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-службы Паўднёвага рэгіянальнага ўпраўлення Дзяржпагранслужбы Аляксандр Якавенка.

Паводле яго слоў, часткова роў пройдзе па старым рове, часткова — будзе пракладзены зноў.

Роў будзе глыбінёй 2 м, шырынёй 3,5-3,75 м, працягласцю больш за 400 км.

Тэрміны завяршэння работ у Дзяржпагранслужбе не называюць: гэта будзе залежаць ад паставак паліва і стану земляройных машын.

На тэрыторыі непрызнанай рэспублікі Прыднястроўе, паводле звестак пастаяннага прадстаўніка Украіны ў ААН Юрыя Сяргеева, знаходзіцца 18 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?