За мінулыя суткі ў баях загінулі 13 байцоў украінскага батальёна «Айдар». Пра гэта гаворыцца на старонцы батальёна ў Facebook.

Цягам сутак падраздзяленні батальёна бралі ўдзел у трох розных аперацыях на розных напрамках вакол горада Лутугіна Луганскай вобласці.

«У кожнай з груп былі страты. Усяго загінулымі батальён страціў 23 чалавекі», — сказана ў паведамленні.

З іх 13 байцоў непасрэдна «Айдара» і 10 байцоў падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны, што вялі баявыя аперацыі ў звязцы з «Айдарам».

Абставіны баёў, а таксама поўны імянны спіс загінулых вайскоўцаў будуць апублікаваныя пасля ўдакладнення.

Батальён «Айдар» складзены з добраахвотнікаў. Яго касцяк склалі выхадцы з Луганскай вобласці — крайняга ўсходу Украіны, які прарасійскія баевікі акупавалі першым.

Батальён «Айдар»: бацька і сын пайшлі ў Нацгвардыю вызваляць сваё Шчасце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0