25.11.2007 / 19:33

Беларусы згуляюць у адной групе з Англіяй, Харватыяй, Украінай! Абноўлена 22

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да футбольнага чэмпіянату сьвету. Нам трапілася ці ня самая моцная група. Трэнеры зборнай Беларусі і Харватыі: Мы трапілі ў самую моцную групу.

Сёньня ў Дурбане прайшло лёсаваньне адборачных груп да чэмпіянату сьвету па футболе, што пройдзе ў 2010 г. у Паўднёва-афрыканскай рэспубліцы.

Зборная Беларусі была пасеяна ў чацьвертым кошыку. Яе супернікамі па шостай адборачнай групе стануць: Харватыя (1-ы кошык), Англія (2-гі), Україна (4-ы), Казахстан (5-ы), Андора (6-ты).

Гульні пройдуць у 2008—2009 гадах. З кожным супернікам беларусы згуляюць дома і ў гасьцях. На чэмпіянат сьвету выходзіць каманда, якая зойме 1-е месца, каманда, якая зойме другое месца, правядзе стыкавы матч.

Што суседзі? 3-я група. Польшча згуляе з Чэхіяй, Паўночнай Ірляндыяй, Славакіяй, Славеніяй, Cан-Марына.

4-я група. Расея трапіла ў адну групу зь Нямеччынай, Фінляндыяй, Уэльсам, Азэрбайджанам, Ліхтэнштэйнам.

7-я група. Літва згуляе з Францыяй, Румыніяй, Сербіяй, Аўстрыяй, Фарэрамі.

***

Па выніках лёсаваньня галоўны трэнер беларускай зборнай Бэрнд Штанге заявіў: "Мы ўжо зразумелі, што перад намі будзе няпростая задача. Нам дасталася моцная група". "Безумоўна, Харватыя і Англія будуць фаварытамі, але і іншых нельга недаацэньваць", -- цытуе словы нямецкага спэцыяліста Спорт-Экспресс са спасылкай на Reuters.

Пра тое, што 6-я адборачная група - наймацнейшая заявіў і трэнер зборнай Харватыі Славен Біліч. Праўда, бронзавы прызёр чэмпіянату сьвету - 1998 мяркуе, што галоўная бяда ў групе гэта зборная Англіі, "другая бяда - Украіна". Пра Беларусь гаворкі не вядзецца.

Ня лічыць сур'ёзнай праблемай нашу зборную і кіраўнік Англійскай футбольнай асацыяцыі Браян Барвік.

Ул. інф.

0
Чалавек / Адказаць
25.11.2007 / 19:37
Нам гамон ?
0
Пытальнік / Адказаць
25.11.2007 / 19:55
а што значыць клічнік?
0
Касінер / Адказаць
25.11.2007 / 20:36
Трэба змагацца з казахамі за 4-е месца! Затое да нас прыедуць Ангельцы ды Харваты,а нашы хлопцы згуляюць на Ўэмблі ;)
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру