Фота EPA
Набліжаны да Пуціна чыноўнік папярэджвае пра абвастрэнне супрацьстаяння на кантыненце.
Пра гэта невядомая крыніца ў Крамлі заявіла ў інтэрв'ю брытанскаму выданню The Financial Times, каментуючы рашэнне Гаагскага трацейскага суда, які пастанавіў, што Расія парушыла Энергетычную хартыю і ініцыявала падатковую справу супраць ЮКАСа з мэтай яго банкруцтва і далейшай экспрапрыяцыі на карысць «Роснефці».
Крыніца The Financial Times, набліжаная да Уладзіміра Пуціна, заявіла, што рашэнне па ЮКАСе можна лічыць нязначным на фоне абвастрэння геапалітычнага супрацьстаяння ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне.
«Будзе вайна ў Еўропе. Няўжо вы сапраўды думаеце, што гэта важна?» — пракаментаваў ён рашэнне суда.
У той жа час адзін расійскі алігарх, імя якога выданне не раскрывае, заявіў, што рашэнне суда «правільнае»: «было неабходна, каб адбылося нешта падобнае».
«Мне не падабаецца Хадаркоўскі, і ён зрабіў шмат дрэннага. Але спосаб барацьбы расейскіх уладаў з ім быў абсалютна незаконны», — цытуе яго меркаванне InoPressa.ru.