Кастрацыя педафілаў не стрымае іх ад злачынстваў, звязаных з сэксуальным гвалтам у дачыненні да дзяцей. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 29 ліпеня ў Мінску намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Сяргей Колтун.
Паводле яго слоў, МУС вывучае вопыт іншых краін па ўкараненні практыкі кастрацыі педафілаў.
«Але са свайго досведу магу сказаць: быў адзін выпадак, калі чалавек быў імпатэнтам ў фізічным разуменні, але, тым не менш, здзейсніў злачынства, звязанае з сэксуальным гвалтам», — адзначыў Колтун.
«Медыкі нас дзесьці ў гэтай сувязі падтрымліваюць і кажуць, што не заўсёды фізічная або хімічная кастрацыя ўтрымлівае злачынцу ад працягу гэтай злачыннай дзейнасці», — дадаў прадстаўнік МУС.
Ён нагадаў, што ў зараз у парламенце разглядаюцца прапановы МУС аб унясенні змяненняў у Крымінальны кодэкс, якія ўзмацняюць жорсткасць адказнасць за педафілію.
Прапануецца павялічыць максімальнае пакаранне за полавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў, ад пяці да 10 гадоў пазбаўлення волі, а таксама ўвесці крымінальную адказнасць за захоўванне і калекцыянаванне дзіцячай парнаграфіі.
Вывучаецца міжнародны вопыт аб увядзенні адказнасці за ўступленне дарослых у перапіску з малалетнімі ў інтэрнэце ў сэксуальных мэтах.