Улады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі заяўляюць, што намераны спыніць супрацоўніцтва з АБСЕ ў расследаванні катастрофы малайзійскага «Боінга», паведамляе ria.ru са спасылкай на прэс-сакратара урада ДНР.
17 ліпеня на ўсходзе Украіны адбылося крушэнне самалёта Boeing 777 малайзійскіх авіяліній, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На борце лайнера знаходзілася 298 чалавек, сярод якіх было 85 дзяцей і 15 членаў экіпажа. Ніхто не выжыў.
Мяркуецца, што ён біў збіты ракетай пушчанай з месцазнаходжання баевікоў.