У Смаргоні 28 ліпеня пад колы Opel Astra трапіў васьмігадовы хлопчык. На дарогу хлопчыка выцягнуў сабака, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Жыхарка Смаргоні выйшла на прагулку з двума сынамі: васьмігадовы хлопчык вёў на павадку сабаку, а яго двухмесячнага брата маці везла ў вазку.

Калі па вуліцы ў іх кірунку пад'язджаў аўтамабіль, праз дарогу за плотам забрахаў іншы сабака. Гадаванец ірвануў у бок брэху і выцягнуў дзіця, які трымаў ланцужок, на праезную частку.

Сабака праскочыў перад машынай, а хлопчык трапіў пад колы.

Яго жыццё выратавала толькі невялікая хуткасць аўтамабіля і добрая рэакцыя кіроўцы. З пераломамі пацярпелага даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?