Новым паслом Эстоніі ў Беларусі прызначаны Маіт Марцінсан, паведамілі БелаПАН у прэс-службе эстонскага МЗС. Дата прыезду новага пасла ў Мінск пакуль не называецца.

Маіт Марцінсан нарадзіўся 19 ліпеня 1969 года. У 1993 годзе скончыў эканамічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе пачаў працаваць аташэ па эканамічных пытаннях у дэпартаменце знешнеэканамічнай палітыкі МЗС Эстоніі.

У 1994—1995 гадах займаў пасаду трэцяга сакратара ў дэпартаменце знешнеэканамічнай палітыкі МЗС, а ў 1995—1996 гадах — дырэктара аддзела Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў гэтым жа дэпартаменце. У 1996—1999 гадах працаваў першым сакратаром пасольства Эстоніі ў ЗША. З 2000 па 2002 гады быў гандлёвым пасрэднікам у дэпартаменце знешнеэканамічнай палітыкі МЗС.

З 2002 па 2007 гады Марцінсан узначальваў эстонскае пасольства ў Пекіне, затым — службу пратакола ў МЗС Эстоніі. З 2010 года займаў пасаду пасла Эстоніі ў Ірландыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0