Важак баевікоў Данбаса Стралкоў (Гіркін) 29 ліпеня выдаў загад аб забароне мацернай лаянкі. Ён апублікаваны на сайтах тэрарыстаў. «Мы называем сябе праваслаўнай арміяй і ганарымся тым, што служым не залатому цяльцу, а служым Госпаду нашаму Ісусу Хрысту і свайму народу, — гаворыцца ў загадзе. — Ужыванне ваярамі мацернай лаянкі ёсць знявагай Госпада і Божай Маці, якім мы служым і якія пакрываюць нас у баі».

Камандзірам загадана давесці загад да байцоў і прыраўноўваць мацюкі да дысцыплінарнага парушэння.

29 ліпеня працягваліся баі ў раёне паміж Данецкам і Луганскам, якія былі рассечаны ў выніку танкавага ўдару ўкраінскіх войскаў. Сёння ўкраінцы абвесцілі пра вызваленне Дэбальцава. Там узняты ўкраінскі сцяг. У той жа час баевікі вярнулі сабе кантроль над Шахцёрскам.

Амерыканская разведка сёння заявіла, што Расія інтэнсіфікавала перакідку зброі баевікам Данбаса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0