У сяле Берастове Арцёмаўскага раёна Данецкай вобласці дзевяцёра дзяцей падарваліся на міне. Пра гэта паведаміў журналіст Грамадскага ТВ Мустафа Наем са спасылкай на ўласныя крыніцы на месцы трагедыі.

Адно дзіця загінула, восем дастаўлены ў вельмі цяжкім стане ў бальніцу. У многіх пашкоджаныя канцавіны і твар.

Паводле інфармацыі дарадцы міністра МУС Антона Герашчанка, падлеткі прынеслі на двор выбухованебяспечны прадмет, які яны знайшлі каля ўмацаванага раёна баявікоў. Верагодна, міну або снарад.

Дзеці маюць патрэбу ў тэрміновай ампутацыі канцавінаў, некаторыя аслеплі. У асабліва цяжкім стане знаходзіцца дзіця ва ўзросце год і тры месяцы, якое выпадкова апынулася ў двары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0