Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Палышанкоў заявіў, што падаў у адстаўку.

Пра свае планы пакінуць пасаду Аляксандр Палышанкоў паведаміў журналістам 27 ліпеня падчас адкрыцця харэаграфічнай школы мастацтваў імя. В.М. Пагодзіна.

Па словах старшыні гарвыканкама, заява аб сыходзе ўжо знаходзіцца ў прэзідэнта краіны. Прычынамі звальнення Палышанкоў назваў узрост (яму ўжо споўнілася 65 гадоў) і праблемы са здароўем. Калі дакладна цяперашні мэр сыдзе з пасады і хто будзе яго пераемнікам, пакуль невядома.

Аляксандр Палышанкоў нарадзіўся ў Жабінкаўскім раёне ў 1949 годзе. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-будаўнік». Працаваў у Пінску ў сістэме рачнога флоту, у трэсце «Брэстсаўгасбуд», у будаўнічым аб'яднанні «Палессежылбуд», у абласным камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні. У 2002—2004 гадах займаў пасады намесніка і першага намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама. У кастрычніку 2004 года распараджэннем губернатара са згоды прэзідэнта і дэпутатаў гарсавета быў прызначаны старшынёй Брэсцкага гарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?