30.07.2014 / 11:12

На «Нафтане» масавыя арышты 7

Галоўным следчым упраўленнем праводзяцца працэсуальныя дзеянні па крымінальнай справе аб карупцыі ў дачыненні да службовых асобаў ААТ «Нафтан» (Наваполацк).

Падставай для завядзення крымінальнай справы паслужылі матэрыялы Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў, паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

У межах крымінальнай справы затрыманыя намеснік генеральнага дырэктара і шэраг іншых службовых асоб названага акцыянернага таварыства, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі.

Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя па ч.3 арт. 424 (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Ажыццяўляюцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставінаў здзяйснення гэтых злачынстваў.

Праводзіцца расследаванне.

0
пазяхаючы / Адказаць
30.07.2014 / 11:34
ну і што? гэта так прадказальна! грошай стала меньш, усім не хапае- проста шухер чарговы.
0
Вадзік / Адказаць
30.07.2014 / 12:10
Калі ласка, падрабязьней, каго, колькі??
0
мигелито / Адказаць
30.07.2014 / 13:53
Я то думал там аресты активистов профсоюзов, борющихся за права трудящихся. А там банальная прополка ворья. Ребята видимо зажрались, обнаглели, да и следаки видимо пасли этих коррупционеров давно,так что всё логично. Естественный отбор по белорусски.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру