30.07.2014 / 12:03

МЗС: Беларусь будзе рабіць усё, каб сітуацыя ва Украіне нармалізавалася 1

Беларусь будзе рабіць усё, каб сітуацыя ва Украіне нармалізавалася, заявіў сёння журналістам у Мінску намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў.

Аляксандр Лукашэнка, нагадаў ён, неаднаразова казаў, што Беларусь «ні ў якім разе не імкнецца стаць пасрэднікам ва ўрэгуляванні сітуацыі ў братняй суседняй краіне». «Тыя дзеянні, якія ўчора пачаліся, я спадзяюся, прывядуць да найхутчэйшай нармалізацыі сітуацыі», — сказаў Рыбакоў. 

Нагадаем, 29 ліпеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла аб тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам «па ініцыятыве ўкраінскага боку». «Прэзідэнт Украіны звярнуўся да кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай прыцягнуць Рэспубліку Беларусь у якасці пляцоўкі для правядзення перамоваў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу. Лукашэнка пагадзіўся з гэтай ініцыятывай», — паведаміла прэс-служба.

Паводле інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», Парашэнка звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай «садзейнічаць правядзенню ў Мінску 31 ліпеня пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе з удзелам другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, пасла Расіі Міхаіла Зурабава і прадстаўніка АБСЕ».

Як паведаміў Парашэнка, на абмеркаванне прапаноўваецца вынесці два пытанні: вызваленне ўсіх заложнікаў, якія застаюцца ў баевікоў (168 чалавек), і забеспячэнне допуску міжнародных экспертаў на месца падзення самалёта «Малайзійскіх авіяліній».

0
vera / Адказаць
30.07.2014 / 15:42
hah
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру