Расія з 1 жніўня ўводзіць забарону на ўвоз гародніны і садавіны з Польшчы.

«Мы прынялі рашэнне аб увядзенні абмежаванняў на ўвоз у РФ практычна ўсёй гародніны і садавіны з Польшчы. Яны звязаны з неаднаразовымі парушэннямі сертыфікацыі і выяўленнем каранцінных аб'ектаў», — цытуе РІА Навіны памочніка кіраўніка ведамства Аляксея Аляксеенку.

Раней прадстаўнікі Рассельгаснагляду паведамілі, што да канца тыдня прымуць рашэнне аб увядзенні абмежаванняў на ўвоз садавіны з краін Еўрасаюза.

Прычынай магчымага забароны называецца ўвоз у Расію садавіны з небяспечным каранцінным шкоднікам — усходняй пладажэркай.

У найбольш высокай зоне рызыкі краін, якія могуць патрапіць пад забарону, — краіны Усходняй Еўропы, паведамлялі ў Рассельгаснаглядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?