Ва ўкраінскім інтэрнэце з'явіўся новы мем «Здыміце мяне ў Нацгвардыю». Яго з'яўленне справакавала журналістка тэлеканала «Расія 24» Алена Кочкіна, якая напісала на сваёй старонцы ў Facebook наступнае паведамленне: «Народ хто ездзіць цягнікамі і аўтобусамі, здымаюць з цягнікоў хлопцаў і адпраўляюць у нацгвардыю».

 «А адна дзяўчынка расчасала Манту ў галаве, і яе забралі ў Нацгвардыю», — адказаў ёй у каментарах украінскі блогер Яўген Гендлін. І панеслася. Украінцам спатрэбілася ўсяго некалькі гадзін, каб пакінуць амаль 2000 каментароў і зрабіць фразу «Здыміце мяне ў Нацгвардыю» новым інтэрнэт-мемам. З'явілася маса пародый, анекдотаў і фотажаб.

«Вакханалія працягваецца», — пішуць у сеціве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0