30.07.2014 / 13:45

Кейстута ў Баранавічах пакінуць ФОТА 12

Графіці з выявай гістарычнай асобы, якое без узгаднення было намалявана на будынку сталовай тэхналагічнага каледжа, вырашылі захаваць.

Велізарная карціна з князем Кейстутам з'явілася ў Баранавічах па вуліцы Брэсцкай падчас акцыі «Must Act - Must Art». Аднак, аказалася, што графіці варта было маляваць у іншым месцы — на другой сцяне інтэрната каледжа.

Як паведаміў «IP» куратар праекта Андрэй Цяпін, малюнак павінны былі зафарбаваць, бо ў сталовай ідзе рамонт і па ўсіх дакументах фасад будынка заяўлены аднатонным. Аднак адміністрацыя каледжа пайшла насустрач мастакам і вырашыла захаваць творчасць.

 - Адразу мы перажывалі, што могуць быць праблемы з дакументамі, аднак усё абышлося. Замест сталовай мы плануем адчыніць кавярню, пастараемся, каб яго тэматыка або меню адпавядала вонкаваму абліччу, - паведамілі «IP» ў каледжы.

 

 

Баранавічы стаў трэцім горадам у Беларусі, дзе прайшла акцыя «Must Act - Must Art», аднак у параўнанні з Магілёвам і Гомелем, у нашым горадзе гэты праект стаў самым маштабным: акрамя выявы Кейстута па вул.Брэсцкай, у «ваенным гарадку» з'явіліся вялізныя карціны на шасці фасадах жылых дамоў і некалькіх тэхнічных збудаваннях.

0
Семен / Адказаць
30.07.2014 / 16:26
Молодцы - столицу в Барановичи - Минск отстой ...
0
Сашко / Адказаць
30.07.2014 / 17:26
Кейстут в плавательной шапочке и гладиатор на последнем фото с прической а-ля парень из американских фильмов 80-х - работы "художника" Silen - убожество и дилетантизм! Уж извините за прямоту. Если честно, надо было закрашивать. Это тот случай, когда лучше никак, чем так.
0
giẽdras / Адказаць
30.07.2014 / 20:14
кхм... нарисуйте лушше, баллончик в руку... это ж стритарт, без претензии на А. Смолякова, Н. Сафронова или какого другого придворного живописца типа Тюбика ... А Сайлен - молодчага, вот...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру