30.07.2014 / 16:54

«Або мы станем часткай Еўропы, або нас не будзе ўвогуле. Праваслаўная цывілізацыя ўжо практычна загінула» ВІДЭА-АНЛАЙН 22

У Мінску адбылася публічная дыскусія «Блокавы або пазаблокавы статус: аптымальны выбар для Беларусі».

У 2014 годзе стала відавочным, што сістэма рэгіянальнай бяспекі, якая склалася пасля 1991, больш не дзейнічае. Гэты факт прымушае задумацца аб далейшай стратэгіі знешняй бяспекі Беларусі. Відавочна, што агрэсіўная палітыка Масквы на фоне бездапаможнасці Брусэля ўтрымлівае ў сабе шэраг выклікаў для нацыянальнай бяспекі Беларусі.

Пытанне «Куды пайсці беларусу, куды яму падацца?» зноў актуальна.

Уяўляецца, што маецца 4 альтэрнатыўныя адказы на гэтае пытанне:

— НАТА;
— АДКБ;
— двухбаковая сістэма бяспекі з Расіяй;
— апора на ўласныя сілы.

У кожнага варыянта ёсць свае плюсы і мінусы. Абмеркаваць іх і прапанавалі ўдзельнікам круглага стала.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі:

— грамадзянскага партнёрства «Альянс»;
— Партыі БНФ;
— кампаніі «Гавары праўду»;
— БСДГ;
— БСДП (Грамада)…

Глядзіце АНЛАЙН на сайце NN.BY. Найбольш цікавае выступленне пачынаецца на відэа з 1:10:00.

0
arak babama / Адказаць
30.07.2014 / 14:27
а пойдем те лучше в БДСМ
0
Несцераў / Адказаць
30.07.2014 / 15:01
Уяўляецца, што маецца 4 альтэрнатыўныя адказы на гэтае пытанне =================== Усё гэта праплачаная публіка, таму што для Беларусі найбольш аптымальным будзе вайсковы саюз з Украінай і прыбалтыйскімі краінамі. А гэта варыянт як раз і не разглядаецца. Ідэальным канешне быў бы варыянт Саўдаўскай Аравіі ў плане нацыянальнай бяспекі, але для гэтага трэба мець найвялікшыя нафтавыя радовішчы ў свеце.
0
Мiкалай / Адказаць
30.07.2014 / 15:15
Наша сiстэма бяспекi прапiсана ў Канстытуцыi - НЕЙТРАЛIТЭТ таму анiякiх АДКБ, анiякiх НАТА
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру