У чацвер, 31 ліпеня, беларускія барды Зміцер Бартосік і Зміцер Вайцюшкевіч выступяць з дабрачынным канцэртам салідарнасці з Рыгорам Кійко.

Канцэрт пачнецца а 18.00 у Мінску ў сядзібе Партыі БНФ па адрасе Чарнышэўскага, 3.

Нагадаем, беларускі мастак Рыгор Кійко — у бядзе. У выніку цяжкага захворвання спадару Рыгору патрабуюцца дарагія лекі і складаная аперацыя, якую робяць толькі за мяжой. Яго сябры і паплечнікі просяць дапамагчы сабраць сродкі на аперацыю і лекі для Рыгора Кійко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0