30.07.2014 / 18:56

Краўчук: Нам няма чаго размаўляць са «шнуркамі» 13

Леанід Краўчук, першы прэзыдэнт Украіны, пракамэнтаваў паведамленьні, што Беларусь можа стаць пляцоўкай для перамоваў у справе ўрэгуляваньня крызысу на ўсходзе Ўкраіны.

«Тое, што я чытаў у СМІ, і меў інфармацыю ад службовых асобаў тут, то там напісана так: «Беларусь можа стаць месцам правядзеньня сустрэчы». Гэта азначае, што Лукашэнка ня будзе ўдзельнічаць як пасярэднік, ён толькі дае сваю тэрыторыю. А хто будзе ўдзельнічаць у перамовах — гэта пытаньне. Калі гэта будзе Пуцін, Парашэнка і, напрыклад, Барозу, нехта з Эўразьвязу, з АБСЭ, то я падтрымліваю перамовы ў такім фармаце дзе заўгодна, акрамя краін, якія ня могуць прыняць такую сустрэчу з аб’ектыўных абставін.

На маю думку, Беларусь можа быць такім месцам. Тут ёсьць і гістарычныя паралелі. У свой час Беларусь стала месцам развалу Савецкага Саюзу, там была падпісаная Белавеская дамова. Магчыма, зараз Беларусь стане месцам, дзе будзе ўмацаваная незалежнасьць краін і спыненая агрэсія спадара Пуціна. Гэта была б сымбалічная і знакавая падзея.

Але калі гаворыцца пра нейкую кантактную групу, пра людзей, якія ня маюць ніякіх паўнамоцтваў і нічога не падпісваюць, а толькі заяўляюць, што яны хочуць мець Данецкую народную рэспубліку і Луганскую народную рэспубліку, і нічога не вырашаюць, бо яны па сваёй прыродзе спэцпрызначэнцы, засланыя з Расеі, то нам няма чаго размаўляць са «шнуркамі». Нам трэба размаўляць з тымі, хто вырашае. А гэта спадар Пуцін».

0
Неабыякавы / Адказаць
30.07.2014 / 20:11
Украіна загразла ў вайне, гінуць мірныя людзі, а ён, адзін з архітэктараў развалу, ставіць свае умовы. Стары ўжо, не ўсё разумее. У Расіі Гарбачову ніхто слова не дае. Не, дзіўныя яны,нашыя суседзі. Мне адна "сяброўка"-бандэраўка напісала ў сацсетках, што яна ганарыцца росквітам дэмакратыі ва Ўкраіне.
0
Рац / Адказаць
30.07.2014 / 20:56
Ватнікі, шнуркі, каларадасы, самі таго не жадая, яны выкапалі сабе яму.
0
хмык!.. / Адказаць
30.07.2014 / 21:30
неабыякаваму А ты чым ганарышся, ляхтарат маскальскай марыянеткі?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру