«Учора адбылася Гільдыя півавараў і адным з пытанняў было, ці жадаем мы адраджэння піўных фэстаў, — паведаміў на прэс-канферэнцыі 30 ліпеня генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод» Аліварыя «Дзяніс Шарсценнікаў. — Было выказана агульнае меркаванне, усе хочуць, каб такія святы былі і іх трэба рыхтаваць, трэба іх планаваць, каб была добрая арганізацыя. Яны патрабуюць сур'ёзных затрат». 

Шарсценнікаў лічыць, што фестывалі будуць праводзіцца, пытанне толькі — калі. Такім фестывалям неабходна падтрымка мясцовых уладаў, адзначыў ён.

На думку гендырэктара, «піўныя фэсты не толькі дапамагаюць вытворцам, але яшчэ і паказваюць людзям, як трэба піць піва, з чым яго піць, распавядаюць пра гатункі. Па сутнасці, фестывалі прышчапляюць правільную культуру спажывання піва», — лічыць гендырэктар піўзавода.

«Я асабіста толькі за. Вельмі хачу, каб фэсты праходзілі не толькі ў Мінску, але і ў многіх іншых гарадах, каб адбываліся такія святы, арганізаваныя піваварамі, прычым не толькі буйнымі прадпрыемствамі, але і мясцовымі невялікімі піваварнямі», — сказаў Шарсценнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?