30.07.2014 / 19:14

Лаўроў: Расія ўдзячная Мінску за прапанову па перамовах з Кіевам 9

Расія ўдзячная Мінску за прапанову пляцоўкі для перамоў з Украінай, аднак адной сустрэчы будзе недастаткова, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў 30 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Душанбэ, паведамляе РІА Новості

«Мы нязменна выступаем за перамовы, мы вітаем любую магчымасць, якая для гэтага даецца, і ў гэтым сэнсе мы, вядома, цэнім прапанову Беларусі. Мы будзем вітаць кантакты і выказваем падзяку нашым беларускім калегам за тое, што яны дапамагаюць украінцам усё ж сесці за стол перамоў», — сказаў Лаўроў. 

«Як бы ні ставіцца да таго, што нашы заходнія партнёры робяць у дачыненні да Беларусі (спрабавалі санкцыі ўводзіць у дачыненні да гэтай краіны, адлучаць ад Савета Еўропы), але калі наступіла хвіліна ісціны, Мінск стаў прымальным для ўсіх у якасці пляцоўкі для правядзення перамоў паміж украінскімі бакамі. Гэта гаворыць аб рэпутацыі Беларусі на міжнароднай арэне і аб тым, што

сумленная палітыка ў выніку прызнаецца нават тымі, хто адчувае непрыязнасць да той ці іншай дзяржавы ці яе кіраўніка», — цытуе Лаўрова ІТАР-ТАСС

Паводле яго слоў, Расія будзе рабіць усё, што ад яе залежыць, для пачатку перамоў паміж канфліктуючымі бакамі ва Украіне. «Асаблівую трывогу выклікае глыбокі крызіс на Украіне. Нягледзячы на нашы неаднаразовыя папярэджанні заходнім партнёрам аб недапушчальнасці спроб ставіць Украіну перад ілжывым выбарам — або яна з Захадам, або з Расіяй, нас адмовіліся чуць. У выніку краіна па сутнасці ўцягнута ў грамадзянскую вайну», — сказаў расійскі міністр. 

Нагадаем, вечарам 29 ліпеня прэзідэнт Украіны звярнуўся да кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай прыцягнуць Рэспубліку Беларусь у якасці пляцоўкі для правядзення перамоў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу. «Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з гэтай ініцыятывай», — паведаміла прэс-служба.

0
Няхлюй / Адказаць
30.07.2014 / 20:42
Падару цішотку "Лукашэнка - маладзец!"
0
З-пад Гомлю / Адказаць
30.07.2014 / 21:25
Няхлюй напiсаў(ла)... А оптам можна? Нам на футбольную каманду трэба.
0
заходни беларус / Адказаць
30.07.2014 / 21:30
путин поскользнулся на свиной шкурке украинского сала, а лукашенко по "братски" подставил ему плечо (не бесплатно разумеется) - вот такой вот расклад вырисовывается.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру