30.07.2014 / 22:14

Мясніковіч прапанаваў 5 гадоў не браць на працу звольненых за парушэнні дысцыпліны кіраўнікоў 6

Звольненых за невыкананне дысцыпліны кіраўнікоў плапануецца як мінімум 5 гадоў не прымаць на іншыя пасады.

Аб гэтым сёння паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч перад тым, як заслухаць справаздачы губернатараў, міністраў і кіраўнікоў канцэрнаў аб чаканых выніках работы эканомікі Беларусі за студзень-ліпень.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, ужо на выхадзе дэкрэт па ўзмацненні адказнасці кіраўнікоў. Ён завізіраваны кіраўніком урада ў канчатковай рэдакцыі для прадстаўлення Лукашэнку.

«Там вельмі жорскія меры адказнасці кадраў. Тыя, хто будзе звольнены за невыкананне вытворчай, тэхналагічнай, працоўнай дысцыпліны, на працягу як мінімум пяці гадоў не змогуць займаць нават невысокія пасады», - сказаў прэм'ер-міністр.

Міхаіл Мясніковіч выказаў занепакоенасць наконт інертнасці, абыякавасці, нават безадказнасці шэрага кіраўнікоў за выкананне мэтавых задач і паказчыкаў - «работа з кадрамі праводзіцца дрэнна, адсюль і дэфіцыт ідэй».

Кіраўнік урада звярнуў увагу, што невыкананне прагнозных паказчыкаў часта спісваецца на аб'ектыўныя прычыны, і заклікаў займацца замест гэтага аналізам і выпраўленнем хібаў у рабоце. «Невыкананне тых ці іншых прагнозных паказчыкаў - гэта сур'ёзны недагляд, і за гэта кадры павінны несці адпаведную адказнасць», - сказаў ён.

Прэм'ер-міністр указаў на хібы ў рабоце асобных міністэрстваў і аблвыканкамаў, нагадаўшы аб першачарговых задачах эканамічнай палітыкі, вызначаных у чэрвені Саветам бяспекі, зыходзячы з тэндэнцый, якія складваюцца ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы.

«Прыняты адпаведныя рашэніі, якія дапамагаюць у многім вырашыць тыя ці іншыя праблемы, якія маюць месца ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. У першую чаргу ў сферы матэрыяльнай вытворчасці», - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Разлікі, якія зроблены, і меры жорскай эканоміі дадуць магчымасць замацаваць стабільнасць на ўнутраным валютным рынку, забяспечаць балансіроўку плацежнага балансу краіны, падкрэсліў прэм'ер-міністр

0
Мінак / Адказаць
30.07.2014 / 22:51
ну вось, яскравы прыклад падтрымкі прадпрымальніцкіх ініцыятыў.
0
Сашко Чорны / Адказаць
30.07.2014 / 22:54
Міхась. Адваротна ўсё гэта чуць і чытаць. Хопіць нам вешаць локшыну на вушы. Варон-варону вока не выкале. Урадоўцы знахабіліся зусім. Ірвуць усё, што можна ўрваць.
0
Дзядзька Самасвяд / Адказаць
30.07.2014 / 23:00
Icтэрыя -- як праява бязсiлля бяздарнасцi улады.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру